Арыгінальна падышлі да святкавання Дня Перамогі ў Краснаполлі на Магілёўшчыне. Там святкаванне прайшло 7 траўня ў гарадскім скверы, піша мясцовая газета “Чырвоны сцяг”.
Сярод іншага ў сверы паставілі дэманстрацыйную пляцоўку раённай міліцыі. На ёй можна было пабачыць спецыяльныя сродкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: шчыт, абарончую каску, бронекамізэльку, гумовую дубінку ПР-73, кайданкі.
“Ахвочыя мелі магчымасць прымерыць на сябе абмундзіраванне, а таксама зрабіць фатаграфіі з тэхнікай, якая была прадстаўлена на інтэрактыўных выставах”, — піша “Чырвоны сцяг”.
Якое дачыненне міліцэйскія шчыты, дубінкі і кайданкі маюць да святкавання Перамогі, не тлумачыцца.
Фота: “Чырвоны сцяг”