Чытачы даслалі ў Нашу Ніву фота, зробленае ў школе №1 горада Магілёва.
На ім нейкі інфармацыйны стэнд, які нагадвае школьнікам, дзе яны жывуць: перагорнуты афіцыйны сцяг, масавыя памылкі ў словах.
Дырэктарка школы Таццяна Шкуратава, у каментарыі «Нашай Ніве» сказала, што сцяг не перагорнуты — «гэта стужка», а слова «флаг» з’яўляецца сінонімам «сцяга».
Памылкі яна абяцае паправіць.