Галоўная » Падпольныя пратэставыя акцыі і графіці ў Магілёве (ФОТАФАКТ)

Падпольныя пратэставыя акцыі і графіці ў Магілёве (ФОТАФАКТ)

Мы зрабілі падборку пратэставых акцыяў і зробленых надпісаў на вуліцах Магілёва. Хоць і са спазненнем, гараджане далучыліся да вулічнай актыўнасці і творчасці, якой ахопленая сталіца.

 Жыць у Магілёве складаней, чым у Мінску. Пасля таго, як міліцыя пачала масава складаць пратаколы на тых, хто ўдзельнічае ў пратэставых акцыях, магілёўцы пачалі, што называецца на іх слэнге, “шыфравацца”:

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС днямі нічога не робяць і толькі праглядаюць відэа, каб ідэнтыфікаваць хоць каго з пратэстоўцаў. Потым ім выпісваюць пратаколы па сумна вядомым артыкуле 23.34 КоАП “Удзел у несанкцыянаванай акцыі”. Магілёўская міліцыя апусцілася да таго, што пачала кідаць на “суткі” нават маладых дзяўчатаў. Моладзь адказала дзёрзкімі ананімнымі акцыямі:

Дастатокова схаваць твар і ганебная “місія” міліцыянтаў становіцца невыканальнай:

А раніцай на сценаў дамоў гараджане заўважаюць вось такія лозунгі:

Такія выявы спачатку былі адзінкавыя, потым іх з’явіліся дзясяткі, а цяпер, калі ўзяць агульную іх колькасць – на асфальце, на сценах, на прыпынках – ўжо больш за сотню. Нацянальная сымболіка прыйшла на замену знакамітым “3%”:

Паспяховасць вечаровых падпольных акцыяў прыцягвае ўсё больш моладзі. Нават калі першыя спробы робяцца позна ўвечары і ў лесе.

Фота: vk.com/inter.mogilev, vk.com/clublifemg, прыватныя фота

Аляксандр Уселюбскі