Глабальнае мота-свята пройдзе з 19 па 21 чэрвеня. Але ўжо сёння распачаўся адбор гуртоў, якія выступяць на сцэнах фэста.
Асіповіцкі байк-фэст традыцыйна ладзіцца на беразе мясцовага вадасховішча. На свята заўжды збіраецца больш за тысячу ўдзельнікаў. У праграме: мотапарад праз увесь горад, фаер- і лазернае шоў і канечне асобны рок-фэст з рознымі конкурсамі. У гэтым годзе сярод гасцей фэста яшчэ і будзе разыграны новы матацыкл BAJAJ Boxer 125X.
Адбор музыкаў на рок-фэст ужо абвешачны, і амаль адразу ж арганізатары атрымалі калі трыццаці заявак ад гуртоў з Беларусі і замежжа. Прыём прапановаў скончыцца праз месяц. У сярэдзіне красавіка адбудзецца фінальнае галасаванне, па выніках якога лепшыя гурты атрымаюць абанемент на выступ на галоўнай сцэне фестываля.
Акрамя таго будзе яшчэ і набор валантэраў – хлопцаў і дзяўчатаў узростам ад 18 год – на дапамогу па прыборцы тэрыторыяў свята, усталяванні агароджы і сцэны. Для валантэраў будзе арганізавана харчаванне, асобны намётавы лагер і, натуральна, бясплатны ўваход на фестываль.
На тэрыторыі фэста будзе арганізаваны фуд-корт, атракцыёны, дзіцячая пляцоўка, арэнда мангалаў і намётаў і нават кальянная зона. Да таго ж ахвочыя змогуць узяць на пракат лодкі альбо катамараны, а на пляжы абавязкова будуць працаваць выратавальнікі. Фактычна асіповіцкі фэст бадай адзінае месца, дзе свята праводзіцца па прынцыпе “уключана ўсё”.
Адным з арганізатараў фэста з’яўляецца мотаклуб Devoid of rights MCC, які мае штаб-кватэру ў Лідзе. Графік мерапрыемстваў сезона-2020 беларускіх мотааматараў выглядае вось так:
Фота: vk.com/1moto_by
Аляксандр Весялоўскі