Галоўная » Падзея і Асоба 2020 года ў Магілёве – урачыстасць узнагароджання лаўрэатаў (Відэа)

Падзея і Асоба 2020 года ў Магілёве – урачыстасць узнагароджання лаўрэатаў (Відэа)

Штогод ініцыятыва “Грамадскі Магістрат” вызначае лаўрэатаў прэміі “Асоба года” і “Падзея года”. Яны выбіраюцца з падзей і людзей, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Магілёва.

Урачыстаць уручэння ганаровых грамат пераможцам сёлета прайша ў грамадскім цэнтры “Кола”. Імпрэза адбылася 30 студзеня – у дзень, калі роўна 444 гады таму нашаму Магілёву было нададзена Магдэбургскае права.

У сувязі з кавідам саму ўрачыстасць зрабілі максімальна абмежаванай па складзе ўдзельнікаў, але вялася прамая трансляцыя.