Галоўная » Паліклінікі і бальніцы зменяць графік работы ў выхадныя і святы ў маі

Паліклінікі і бальніцы зменяць графік работы ў выхадныя і святы ў маі

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя змяніла графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Бальнічныя арганізацыі 1, 7, 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 4, 11 мая – суботнім графіку, 5 мая – выхаднога дня, 6, 8, 10 мая – рабочага дня.

Работа амбулаторна-паліклінічных, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, арганізацый пералівання крыві, медтэхнікі, аптэк 1, 7, 9 мая будзе арганізавана па графіку святочнага дня, 4, 10, 11 мая – рабочага дня, 5 мая – выхаднога дня, 6, 8 мая – суботнім графіку.

На святочных мерапрыемствах будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі перавядуць у рэжым павышанай гатоўнасці.

БЕЛТА