Палітвязень, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак этапаваны ў шклоўскую калёнію №17 – пра гэта паведаміў кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус.
Адрас для ліставаньня:
213004, г. Шклоў, вул. 1-ая заводзкая, д. 8, Папраўчая калёнія №17,
Ашурак Вітольд Міхайлавіч
Партыя БНФ заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць мужных грамадзян, якія цяпер знаходзяцца ў вязніцах, у тым ліку паштоўкамі і лістамі:
Адрасы для лістоў падтрымкі палітвязням глядзіце ў спісе
Нагадаем, што 8 студзеня суд Лідзкага раёну вынес прысуд па справе сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Актывіста асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта. Гарадзенскі абласны суд у апеляцыйнай інстанцыі пакінуў бязь зьменаў гэты прысуд.
Партыя БНФ лічыць пераслед Вітольда палітычна матываваным і патрабуе яго неадкладнага вызвалення. Беларускія праваабаронцы прынялі адмысловую рэзалюцыю, у якой прызналі перасьлед Вітольда Ашурка палітычна матываным, а яго самога прызналі палітычным вязьнем.
12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд справы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.
Разам з імі таксама будуць «судзіць» сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і грамадзкую актывістку Ірыну Шчасную.
Крыніца: narodny.org