Галоўная » Палітвязень Сяргей Базук скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю

Палітвязень Сяргей Базук скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю

Сяргей — жыхар Магілёва, асуджаны 21 студзеня на год «хіміі». Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада 2020 года ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэта самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын.

Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў.

viasna96