Галоўная » Палітвязень Вячаслаў Караткевіч адбыў двухмесячны арышт і сёння выходзіць на волю

Палітвязень Вячаслаў Караткевіч адбыў двухмесячны арышт і сёння выходзіць на волю

Сёння, 12 кастрычніка, сканчваецца тэрмін адбыцця пакарання ў 53-гадовага Вячаслава Караткевіча з Магілёва. Ленінскі суд Магілёва 21 красавіка асудзіў палітзняволенага да 2 месяцаў арышту па артыкулу 341 Крымінальнага кодэкса. Згодна з абвінавачваннем, у снежні 2020 году Вячаслаў расфарбаваў бела-чырвонымі палосамі агароджу школы, а таксама кіёск, слупы, дрэвы ў пасёлку на ўскрайку Магілёва. Як вынікае з матэрыялаў справы, пра палосы міліцыя даведалася ад кіраўніка школы ды ананімнай крыніцы. З 12 жніўня палітвязень адбываў пакаранне ў магілёўскай турме №4, а сёння Караткевіч выходзіць на волю.

prisoners_spring