28 верасня на 90-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі называў яе «другім чалавекам пасля маці».
Алена Жаўняровіч – маці Галіны Лукашэнка, афіцыйнай жонкі кіраўніка БеларусіПра гэта «Нашай Ніве» паведамілі жыхары вёскі Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёну, дзе жыла Алена Жаўняровіч. Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант не зняпраўдзіла, але і не пацвердзіла гэтую інфармацыю.
«Фёдараўна для мяне – сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. […] Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў», – распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» кіраўнік Беларусі.
Да выхаду на пенсію Алена Жаўняровіч працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе.
Фотаздымак зроблены ў хаце Алены Жаўняровіч. Фота: Вадзім Заміроўскі/TUT.BYПаводле svaboda.org, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Шклове.
Галіне Лукашэнцы, жонцы кіраўніка краіны, 64 гады. З Аляксандрам Лукашэнкам яна ўзяла шлюб у 1975 годзе. Апошнія 20 гадоў, паводле афіцыйных звестак, Галіна Лукашэнка жыве ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.
ЮВ, belsat.eu