Сышоў ад нас у іншы свет
Грамадзянін вялікі і паэт.
Ён напісаў нямала кніжак,
І гэтак на зямлі пакінуў след.
Зямлі сваёй ён патрыётам быў,
Радзіму малую і Беларусь любіў,
За адраджэнне нацыі змагаўся,
І тым вядомасць і павагу заслужыў.
Ён юнаком у рукі зброю ўзяў:
У Другой сусветнай удзел прымаў
На тым баку, якому тады верыў,
Але у выніку не тое атрымаў.
Пасля вайны геолагам ён працаваў –
У Сібіры выкапні імперыі шукаў,
І бачыў там канцлагеры савецкія,
Таму і верыць камуністам перастаў.
Яго лёс Беларусі вельмі турбаваў:
Прыходу дэмакратыі ён так жадаў,
Бо марыў бачыць краіну вольнай,
Але, як бачым, памёр, не дачакаў.
Уладзімір КУДРАЎЦАЎ, г. Крычаў
4 студзеня 2021 г.