Галоўная » Памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Магілёве (ВІДЭА)

Памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Магілёве (ВІДЭА)

Каля трыццаці чалавек прыйшлі сёння, у свята Дзяды, да двух памятных крыжоў на праспекце Дзімітрава, што ўсталяваны ў гонар безвінна забітых падчас савецкіх рэпрэсій.

«Мы сабраліся ўшанаваць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, ахвяр камуністычнавй улады. У Магілёве такіх месц яшчэ шмат. Не так даўно, дзякуючы журналшісту Алесю Асіпцову, мы даведалімся, што ёсць яшчэ адно такое месца – у Вільчыцах, дзе забівалі людзей. Мы сабраліся тут, каб аддаць даніну памяці забітым людзям», – заявіў, адкрываючы мітынг, грамадскі актывіст Алег Аксёнаў.

Старшыня Магіёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Міхась Булавацкі, распавёў пра гісторыю таго, як у гэтым месцы – насупраця цяперашняга мясакамбінату занходзілі чалавечыя парэшткі. Паводле яго, раскопы пачаліся яшчэ падчас апошняй вайны, калі немцы здабывалі пясок для будаўніцтва. «Калі фашысты бралі пясок для будаўнічых работ, яны знаходзілі парэшткі людзей. Яны назбіралі вялікую груду касцей і паставілі таблічку – паглядзіце, што з вамі рабілі камуністы. Пасля вайны тут таксама бралі пясок. Гэты пясок з касцямі развозілі па будоўлях», – гаварыў Булавацкі.

«Аднойчы дзец,і гуляючы тут ў пяску, знайшлі сківіцу з адным зубам. Пра гэта даведаліся ў райвыканкаме, стварылі камісію, якая наняла людзей для раскопу. Людзі працавалі прыкладна месяц, павыкопвалі больш за 100 шклетаў, але далей адмовіліся рабііць раскопы, бо плацілі мала. Раскапаныя шкілеты пахавалі на Паўночных могілках, але колькі іх засталося прад нашымі нагамі?» – запытаўся выступоўца.

Ён таксама распавёў, што ў Курапатах, што пад Мінскам, у ноч з 29 на 30 кастрычніка працшло мерапрымства пад назвай «Ноч растраляных паэтаў» ў гонар тых літаратараў, якія загінулі ў той дзень у 1937 годзе ў сталічнай турме НКВД. Тады, як адзначыў Булавацкі, былі забіты больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх 22 паэты.

Дарэчы, у Мінску ўтварылася грамадская ініцыятыва па выяўленні імёнаў усіх невядомых рэпрэсаваных. Пра яе распавёў Алег Аксёнаў, які адзначыў, што ён каардынуе ў Магілёве дзейнасць гэтай ініцыятывы ці нарады, як назвалі яе чальцы. Актывіст запрасіў усіх ахвотных далучыцца да яе працы.

Нагадаем, што летась падчас аналагічнай акцыі памяці гаварылася аб неабходнасці ўсталяваць трывалы помнік ахвярам рэпрэсій, бо драўляныя крыжы з часам парахнеюць, і пачатку працы ў гэтым накірунку. Сёлета пра леташнюю ініцыятыву ўжо ніхто не ўзгадваў.

 

 

Фота: Алесь Сабалеўскі

Відэа: Яўген Глушкоў

Уладзімір Лапцэвіч