31 кастрычніка. За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны – 1 тыс. 985 пацыентаў з COVID-19, выпісаны – 2 тыс. 648 пацыентаў. Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны – 600 тыс. 168 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, такім чынам парог у 600 тысяч пройдзены. Ачунялі 573 тыс. 994 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4 тыс. 631 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі выканана 37 тыс. 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 9 млн. 631 тыс. 444 тэсты.
А ў свеце ўчора зарэгістравана 5-ці мільённая ахвяра COVID-19.
На 12:00 31 кастрычніка ў свеце 5 002 932 памерлых.
У свеце захварэла 246 944 981 чалавек
“Рэкардсмены” па колькасці захварэўшых:
ЗША – 45 953 186 чалавек;
Індыя – 34 273 300;
Бразілія – 21 804 094;
Вялікібрытанія – 9 0672 710;
Расія – 8 513 790.
Пандэмія ахапіла ўсе краіны свету. Зараз 37 краін з колькасцю хворых больш за мільён чалавек, 114 краін – больш за 100 тыс. чалавек, 177 краін з колькасцю больш 10 тыс. чалавек.
Мінімальны ўзровень захворвання (больш 100 чал.) у Макао, на Фалклендскіх (Мальвінскіх астравах), Монтсерат (41), Ватыкане (27), краінах Акіяніі: Саламонавы астравы (20), Палау (8), Вануату (6), Марыанскія астравы (4), Самоа (3), Кірыбаці (2), Мікранэзія (1).
У нашых суседзяў (акрамя Расіі) сітуацыя наступная: на 16 месцы ў свеце па захворванню Україна, на 17 – Польшча, на 69 месцы Літва, на 87 месцы – Латвія.
Яўгіння Грамашчанка
фота: мінздраў