Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адправеднае рашэнне прынялі 21 верасня падчас XIX з’езду арганізацыі ў Мінску.
У сталіцы на выбары ад Партыі БНФ пойдуць 16 кандыдатаў, у Віцебскай вобласці — 7, у Магілёўскай і Гродзенскай — па 6, у Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай — па 5, паведамляе Радыё Свабода.
Перадвыбарная платформа кандыдатаў будзе абапірацца на праграму арганізацыі, ад якой яны вылучаюцца.
Зарэгістраваныя кандыдаты вылучаць у акруговыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.
На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ вылучалася 70 чалавек, з іх былі зарэгістравалі 46.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.