Галоўная » Паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Магілёўскай мытні павялічыліся на 4,5%

Паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Магілёўскай мытні павялічыліся на 4,5%

Ілюстрацыйнае фота

Паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Магілёўскай мытні за 9 месяцаў 2019 года павялічыліся на 4,5%. У бюджэт паступіла больш за 150 млн. бел. рублёў.

У 2019 годзе суб’екты гаспадарання Магілёўскага рэгіёну актыўна карысталіся льготамі па выплаце мытных плацяжоў, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, і растэрміноўкамі/адтэрміноўкамі па выплаце падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 года №16 «аб прадастаўленні адтэрміноўкі выплаты падатку на дададзеную вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да яго».

Па матэрыялах Магілёўскай мытні