Галоўная » Павел Севярынец дасылае сыну чуллівыя лісты разам са сваімі малюнкамі

Павел Севярынец дасылае сыну чуллівыя лісты разам са сваімі малюнкамі

Адзін з такіх лістоў апублікавала ягоная жонка Вольга:

«Дарагі сын! Намаляваў табе царкву-крэпасць у Мураванцы. Гэта, як і ў Сынкавічах, храм Ісуса, дзе людзі маглі схавацца і абараняцца, калі што. Мы з мамулечкай аднойчы былі ў ёй, заходзілі і маліліся. Вось такія прыгожыя дамы Божыя ў Беларусі былі ў шматлікіх мястэчках і вёсачках.

Калі будавалі і Мураванку, і царкву ў Сынкавічах, у Беларусі быў Залаты век. Людзі тады маліліся Богу тры разы на дзень: ютрань, абедня і вячэрня! Маліліся Богу, любілі Беларусь – і жылі цудоўна, і былі магутныя!

Госпад Бог шукае ў Беларусі такіх людзей – якія любяць Яго, моляцца і шануюць сваю сям’ю і сваю Радзіму. Вось што кажа Бог: “Ухіляйся ад зла і рабі дабро, і будзеш жыць вечна”.

Абдымаю і цалую цябе, сыне! Мы цябе вельмі любім!
Твой тата»

Адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

nashaniva