Галоўная » Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага (відэа)

Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага (відэа)

У абласной бібліятэке г. Магілёва, у аддзеле мастацтва прайшла сустрэча, прысвечаная 210 гадавіне з дня нараджэння вядомага беларускага мастака 19-га стагоддзя Івана Хруцкога (1810-1885) пад назвай “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”

У импрэзе распавядалася пра жыццё і творчасць мастака.

Хруцкі Іван Фаміч увайшоў у гісторыю сусветнага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюрморта і як аўтар шматлікіх партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў.

У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты.  У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.

Сёння творы І. Хруцкага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі, Нацыянальным музеі ў Варшаве, прыватных зборах. Яму прысвечаны паштовыя маркі і сярэбраная калекцыйная манета. Таксама яго нацюрморт намаляваны на 1000 рублёвай банкноце РБ.

У зале сабраліся сябры ТБМ (Таварыства Беларускай Мовы) і аматары творчасці Івана Хруцкага. Ва ўсіх была магчымасць азнаёміцца з гісторыяй жыцця беларускага жывапісца і яго працамі.

Аднак, ў юбілейным годзе, не гледзячы на намаганьні магілёўскіх музейных работнікаў, ніводнай карціны не будзе дэманстравацца на выставах у Магілёве. Чаму? Пра гэта вы даведаецеся з сюжэту.

 

 

Яўген Глушкоў