ІІІ пешая пілігрымка вернікаў Магілёўшчыны, якая 8 верасня вырушыць з Магілёва ў Бялынічы, завершыць сезон пешых вандровак па марыйных мясцінах Беларусі.
Пачаўшы з сакавіка, наш партал публікаваў матэрыялы, прысвечаныя гісторыі цудатворнага абраза Панны Марыі, што знаходзіўся ў Бялынічах — мястэчку, якое называлі «беларускай Чэнстаховай».
Сёлетняя пілігрымка да Маці Божай Бялыніцкай пройдзе пад дэвізам душпастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».
Пілігрымка распачнецца 8 верасня, у свята Нараджэння Панны Марыі, св. Імшой а 9-й гадзіне ў магілёўскай катэдры. Галоўная адпустовая св. Імша адбудзецца тут 9 верасня а 15-й гадзіне.
Праграма пілігрымкі
8 верасня
- 9.00 — св. Імша ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Цэлебруе Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
- 10.00 — благаслаўленне пілігрымаў і пачатак пілігрымкі
- 14.00 — абед
- 18.00 — прыпынак у в. Вішаў: вячэра, малітоўны вечар, начлег
9 верасня
- 6.30 — сняданак
- 7.00 — выхад з Вішава
- 11.30 — прыпынак, абед
- 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (вул. Калініна, 37)
- 15.00 — адпустовая св. Імша. Цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
Для пешых пілігрымаў будзе арганізавана вяртанне на аўтобусе ў г. Магілёў. Выезд а 18-й гадзіне ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.
Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы і ва ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай.
Крыніца: catholic.by