Выйшаў новы кліп гурта IOWA. У ім музыкі паказалі “пластыкавы апакаліпсіс”. У новай песні “Маякі” сыйшліся абноўленае гучанне і пранізлівы відэашэраг, прысвечаны забруджванню навакольнага асяроддзя.
IOWA — беларускі гурт, які пераехаў у Расію. Музыкі жывуць у Санкт-Пецярбургу. Там музыкі з Магілёва не забываюцца пра беларускую мову. Самы папулярны кліп гурта — “Б’е Біт”. За чатыры гады ён набраў на YouTube больш за 114 мільёнаў праглядаў. Над ім працаваў рэжысёр Уладзімір Бяседзін, які цяпер зняў кліп на песню “Маякі”, паведамляе Еўрарадыё.