Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка склікаў нараду па сытуацыі з каранавіруснай інфэкцыяй у Беларусі.
Як перадае БелТА, Лукашэнка назваў колькасьць хворых, але не згадаў колькасьць выпісаных і памерлых:
«У нас сёньня 794 чалавекі шпіталізаваныя, 31 на ШВЛ [апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх]. Катастрофы абсалютна няма, — казаў Лукашэнка. — Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць».
Міністэрства здароўя Беларусі пакуль не публікавала афіцыйную статыстыку на 7 красавіка. Вядома толькі, што на раніцу 6 красавіка ў Беларусі было афіцыйна зафіксавана 700 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, шпіталізаваныя былі 634 пацыенты, яшчэ 13 інфікаваных памерлі, 53 выпісаныя здаровымі». То значыць, калі Лукашэнка не памыліўся ў лічбах і калі зь мінулай раніцы не пацьвердзілі новых сьмерцяў, за дзень былі шпіталізаваныя яшчэ мінімум 160 пацыентаў.
Лукашэнка таксама агучыў лічбы па пнэўманіі: паводле яго, у першым квартале бягучага году ў параўнаньні з тым жа пэрыядам 2019-га. Паводле яго, сьмяротнасьць ад пнэўманіі зьнізілася ў гэты пэрыяд на 9%, калі агульная сьмяротнасьць па краіне зьменшылася на 4%. Ад пнэўманіі памерлі 254 чалавекі, калі ад анкалягічных захворваньняў каля 5000, ад хваробаў сыстэмы кровазвароту — каля 18 500.
Крыніца: Радыё Свабода