ПРАГРАМА
асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
7 ліпеня (субота)
14.00 – 24.00 Работа гандлёвых радоў, летніх кафэ, сельскагаспадарчай выставы племянной жывёлагадоўлі, канцэртных праграм, тэматычных пляцовак:
«Прадмесце прысмакаў» –дэманстрацыя і рэалізацыя страў нацыянальнай кухні краін-удзельніц;
«Александрыйская гасцёўня» –гандлёвыя рады, летнія кафэ;
«Друкарскі двор» –выстава-продаж літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг і знакавых праектаў;
«Яселка з ласункамі» –гандлёвыя пункты з рэалізацыяй салодкай прадукцыі (марожанае, поп-корн, салодкая вата);
«Каравайная сяліба» –выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, свята квасу;
«Купальскія дзівосы» –святочны кірмаш з работай экспазіцыйна-тэматычных вуліц: «Беларускіх звычаяў і забаў», «Міжнародная», «Александрыйскі гасцінец»;
«Маладзёжная пляцоўка» –рэалізацыя творчых моладзевых праектаў, у тым ліку абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», музычна-спартыўнага свята «Вялікая бард-рыбалка» (па асобнай праграме);
«Дзяннік» –выстава жывёл і рыб;
Паказальныя выступленні спартсменаў Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і (берагавая лінія р. Днепр)
11.00 – 21.00 Музейная выстава і музейная экспазіцыя ў ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна», прысвечаная школьным гадам кіраўніка дзяржавы (краязнаўчы музей, школа)
Малая канцэртная пляцоўка
14.00 – 15.30 Канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята «Купальская музычная скарбонка»;
15.30 – 15.45 Урачысты старт купальскага квэста «У пошуках папараць-кветкі»;
15.45 – 16.30 Купальская конкурсна-тэматычная праграма-прэзентацыя купальскага карнавальнага і роставага касцюмаў. Узнагароджанне пераможцаў;
16.30 – 17.10 Канцэртная праграма бардаўскай песні «Малая зямля – Вялікая Радзіма»;
17.10-18.00 Дзяржаўны тэатр танца «Казакі Расіі»
18.00 – 18.30 Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»);
18.30 – 20.30 Эстрадна-забаўляльная праграма «Купальскія зоркі над Александрыяй». Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай абласной філармоніі
Падчас канцэртнай праграмы дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутныя скачкі Магілёўскага аэраклуба ДТССАФ імя А. М. Кулагіна
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.30 – 23.00 Гала-канцэрт «Малая радзіма» з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў
Святочны феерверк у суправаджэнні лазернага шоу.
8 ліпеня (нядзеля)
Малая канцэртная пляцоўка
00.00 – 03.00 Моладзевая дыскатэка з удзелам групы «Дразды», артыстаў беларускай эстрады, артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі, вядучых ды-джэяў Беларусі
Галоўная канцэртная пляцоўка
11.00 – 13.30 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова і Дзяржаўнага тэатра танца «Казакі Расіі». Канцэрт Сяргея Трафімава, Расія
15.00 – 16.30 Ансамбль танца імя Ступкі, Украіна
20.00-22.00 Канцэрт з удзелам зорак украінскай эстрады
Малая канцэртная пляцоўка
13.30-15.00 Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова «Купалле – свята музыкі і песні»
16.30-17.30 Ансамбль песні і танца «Медуніца» КК «Магілёўская абласная філармонія»
17.30-19.00 Музычна-танцавальная праграма «Краіна шчасця і кахання»