Праграме святкавання 400-годдзя Хацінскай бітвы 1621 года, якая надрукавана ў газеце “Наша Слова” ад 25 сакавіка 2020 года №13(1476) патрэбна дапаўненне. Прапную, пункт 5, дзе пералічваюцца гарады Менск, Берасце, Баранавічы, Быхаў, дапоўніць горадам Шкловам.
У Мінску створаны Беларускі грамадскі арганізацыйны камітэт па святкаванню 400-годдзя Хацінскай бітвы, якое будзе адзначацца ў верасні – кастрычніку 2021 года. Заснавалі Аргкамітэт мастак Мікола Купава, святар Леанід Акаловіч, палітык Рыгор Кастусёў, гісторык Віталь Чырвінскі, журналіст Мікола Багадзяж, філолаг Алесь Жлутка, літаратар Ірына Маслянцына. Старшынёй аргкамітэта абраны Мікола Купава.
Аналіз гістарычных крыніц даюць падставы таму, што імя Яна Каралая Хадкевіча таксама павінна з’явіцца ў тапаніміцы горада Шклова:
- Ян Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў XVII стагоддзя. У сваёй палітычнай дзейнасці адстойваў сувэрэнітэт Вялікага Княства. У родзе Хадкевічаў існавала традыцыя актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Бацька Яна, таксама Ян (1537—1579), быў кашталянам віленскім (сэнатарам) і адміністратарам Інфлянтаў. У 1568 годзе ён атрымаў ад імпэратара Святой Рымскай імпэрыі Фэрдынанда тытул графа з назвамі галоўных маёнткаў — Шклова, Мышы і Быхава.
- Дзякуючы менавіта Хадкевічам, пачалося будаўніцтва Шклова на “новым”, другім па ліку, месцы на беразе Дняпра, больш вядомае пад назвай Рыжкавічы.
- Пасля смерці бацькі Ян Караль Хадкевіч атрымаў у спадчыну ня толькі маёнткі, але і тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве.
- Падчас барацьбы ў Маскоўскай дзяржаве паміж Ілжэдзмітрыем І і Барысам Гадуновым Ян Хадкевіч згадзіўся на прапанову караля ўзначаліць войска для дапамогі гарнізону ў Маскве. На пачатку восені 1611 году ён сабраў у Шклове 2500 жаўнераў, запасы харчавання і амуніцыі і накіраваўся ў Маскву. Яго намаганнямі запасы харчавання былі дастаўлены ў Маскву для крамлёўскага гарнізона, а яго войску ўдалося прабіцца ў Замаскварэчча і дайсці да вуліцаў Вялікая Ардынка і Пятніцкая.
- У 1618 годзе падчас новага паходу на Маскву ў войску Яна Хадкевіча налічвалася 14 тысяч чалавек, у тым ліку каля 5500 пяхоты. Безумоўна, сярод жаўнераў, заставаліся і жыхары Шклова. Пачаўся новы штурм Масквы. У выніку перамоваў 11 снежня 1618 году ў сяле Дэўліне (каля Тройца-Сергіева манастыра) было падпісана перамір’е. Расея адмовілася ад прэтэнзіяў на смаленскую, чарнігаўскаю і северскую зямлі, якая цяпер вярталася ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- Яўчэ ў даваенны час, у Шклове, паміж сучаснымі вуліцамі Замкавай і Вішнёвай на паўднёвым ускрайку горада існавала мураваная калона, якя мела назву “Слуп Яна”. Гэта месца знаходзіцца побач з месцам, дзе раней была брама сярэднявечнага Шклова і якая насіла назву “Магілёўская”. Верагодна, калона і была пабудавана ў гонар славутага дзяржаўнага і вайскова дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Па ўспамінам мясцовых жыхароў на калоне заўсёды рабілі сваё гняздо буслы, але падчас пасляваеннай адбудовы калону разабралі на цэглу.
- Гістарычная даведка: Бітва пад Хацінам (2 верасня – 9 кастрычніка 1621 года), бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (камандаваў Ян Караль Хадкевіч) і Атаманскай імперыі каля мястэчка Хацін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі. Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір’е і спыніць вайну.
- Алесь Грудзіна