Галоўная » Праграма XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах

Праграма XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

г. Бялынічы

2 – 6 верасня 2020 года

XXVIІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя

“Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

 

г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – г. Асіповічы – г.п. Краснаполле – г. Касцюковічы – г.п. Хоцімск – г. Клімавічы – г. Бялынічы Магілёўскай вобласці, сталіца ХХVIІ Дня беларускага пісьменства.

 

ПРАГРАМА СВЯТА

 

5 верасня  
11.00-13.00 Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова – стваральнае і разбуральнае”

 

 
  Бялыніцкі раённы цэнтр культуры

(вул.Савецкая, 20)

 
11.00-20.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ  
  Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь”;

“Друкарскі двор”;

“Слова пісьменніка”;

святочны гандаль кнігамі;

святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

  Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама
16.00 “Роднае слова – светлае слова”.

Імпрэза ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

  Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул.Савецкая, 31)
6 верасня  
8.00-20.00

 

 

Духоўна-асветніцкі праект “Дакрануцца да духоўнасці
Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, царкоўнага печыва, сувеніраў.

Выстаўка нацыянальных літаратур нацыянальна-культурных аб’яднанняў

(Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Літаратурна-тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці
Творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю “Магутны Божа”

Канцэрты духоўной музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

 
Чытанне паэзіі аднаго з першых літаратараў Бялыніцкага краю іераманаха Васілія (Жудро).
Канцэртная пляцоўка на плошчы каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці
8.30 Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Бялыніцкай  іконы Божай Маці, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай  экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г.Бялынічы ўдзельнікаў экспедыцыі.

 
  Храм Бялыніцкай іконы Божай Маці  
9.00-11.30 Навукова-практычная канферэнцыя “Бялыніцкія чытанні”  
  Сярэдняя школа № 1 імя М.І.Пашкоўскага (вул. Калініна,3)  
9.00-20.00

 

 

Алея “Падарожных” сталіц Дня беларускага пісьменства. Мастацкая выстаўка-вернісаж выяўленчага і паэтычнага мастацтва, пляцоўка перфоманса “Жывыя партрэты”, выступленні салістаў-інструменталістаў.
Сквер і пляцоўка перад Бялыніцкім музеем (вул. Савецкая)
9.00-20.00 “Край белых начэй” – інтэрактыўная пляцоўка-інсталяцыя прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў “Сем цудаў Бялыніцкай зямлі”, краязнаўчы модуль “Адкрый свае Бялынічы” кніг аўтараў Бялыніцкага раёна. Выступленні творчых калектываў і выканаўцаў, тэматычная выстаўка-продаж гандлёвых аб’ектаў Бялыніцкага раёна.

Паказ-дэфіле беларускіх калекцый “Беларускія спадарыні”.

Тэматычная экспазіцыя РУП “Белпошта”.

Тэматычная экспазіцыя ААТ “Магілёўсаюздрук”.

Тэматычная экспазіцыя РУП “Белтэлекам”.

9.00-20.00 Тэматычная шматфарматная пляцоўка народнай творчасці Свята з Бялынам:

выставачныя, гандлёвыя экспазіцыі і майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, работы членаў Беларускага Саюза мастакоў;

выставачная экспазіцыя па выніках абласнога конкурсу “Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах”: конкурс на лепшую тэматычную пляцоўку “Вянок беларускіх казак”; рэгіянальны конкурс аб’ёмнай скульптуры “Залаты птах”; анлайн конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Залатая яблынька”;

театралізаваныя інтэрактыўныя экспазіцыі “Аксамітнае  слова народнае”.

Па перыметру пляцоўкі каля будынка Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 29)
9.00-20.00 Тэатралізавана-музычны праект з удзелам пераможцаў творчага конкурсу выканаўцаў аўтарскай песні “Я часцінка Радзімы сваёй”, членаў Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу журналістаў і блогераў “#Дзень_Беларускага_Пiсьменства2020”;

канцэртныя выступленні пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога конкурсу “Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах”;

дэманстрацыя тэматычных праграм “Аксамітнае слова народнае” устаноў культуры Магілёўшчыны;

канцэртныя выступленні лепшых аматарскіх калектываў Магілёўшчыны.

Канцэртная пляцоўка каля крамы “Камелія” на вул.Савецкая
9.00-20.00

 

 

Тэматычная пляцоўка “Лёс зямлi маёй праз слова”:

тэматычныя экспазіцыi гарадоў i раёнаў вобласцi, прысвечаныя гiсторыi Магілёўскай вобласці праз розныя пісьмовыя крыніцы i рэгiянальныя сродкi масавай iнфармацыi, а таксама гісторыі летапісання і друкаванага слова на тэрыторыі Магілёўшчыны.

9.00-20.00

 

Выставачная экспазіцыя “Сугучча майстэрства і слова” устаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці;

літаратурна-экалагічны праект тэматычных кампазіцый кветак, прыроднага матэрыялу “Кветкі беларускай паэзіі”.

 

9.00-20.00

 

Фестываль беларускай кухні і беларускай прадукцыі “БелаЕжа”, кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці.

 

  Пешаходны маршрут па вул. Савецкай ад плошчы каля будынка Бялыніцкага райвыканкама да парка “Ліпавы гай” (вул. Савецкая)
9.00-20.00 Дзіцячае свята “Мой сябар – кніга” з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі, віктарынамі, конкурсамі малюнка на мальберце, на асфальце “Мае ілюстрацыі да любімай кнігі”;

Свята Сладкаежак, карнавал “Любімыя героі кніжак”, работа дзіцячых атракцыёнаў, кантактнага заапарка, тэматычных забаўляльных гульнёвых праграм, бліц-конкурсаў сямейнай творчасці;

выстаўка заключнага этапа конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі  “Беларусь памятае”;

праект “Пісьменнікі – дзецям”: творы Якуба Коласа для дзяцей (зборнік “Другое чытанне для дзяцей-беларусаў” і інш.), юбілеі выхаду твораў дзіцячых пісьменнікаў, знаёмых з Якубам Коласам (А. Барто, С. Маршак і інш.). Прэзентацыя падрыхтаванага да выпуску выдання дзіцячых твораў Якуба Коласа;

(Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа).

 

  Тэрыторыя парка “Ліпавы гай”

 

 

10.00-20.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
  Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь”;

“Друкарскі двор”;

“Слова пісьменніка”;

святочны гандаль кнігамі;

святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

  Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама
10.00 Старт квэст-гульні “Скарбы князя Гальшанскага” (па творах У.Караткевіча).
  Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама
10.00-12.00

 

Гістарычная тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка “Гісторыя Магілёўшчыны ў асобах”.
Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці
10.00-

18.00

Выстаўка “Беларусь. Асобы”, прысвечаная вядомым дзеячам беларускай гісторыі і культуры (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь).
  Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул.Савецкая, 20)
10.00-18.00 Літаратурна-дакументальная выстаўка “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Экспазіцыя “Біблія для народа” Васіля Кораня.

(Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

  Медыяцэнтр “Зорка” (вул. Ленінская, 55)
10.00-18.00 Выстаўка “Ты далёка, ты блізка, ты побач” (прысвечана сяброўскім, творчым стасункам Янкі Купалы і беларускіх літаратараў, перакладчыкаў твораў Я. Купалы).

Грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”.

(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы).

  Медыяцэнтр “Зорка” (вул. Ленінская, 55)
10.00-18.00 Выстаўка, прысвечаная 90-годдзю Уладзiмiра Караткевiча.
  Медыяцэнтр “Зорка” (вул. Ленінская, 55)
10.00-

18.00

Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Традыцыi суверэннай Беларусi”.
  Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул.Савецкая, 20)
10.00-

18.00

Прэзентацыя творчых праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: прэзентацыя краязнаўчых рэсурсаў “Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына”, выстава “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”, прысвечаная заключнаму этапу Года малой радзімы;

экспазіцыя Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

 

  Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул.Савецкая, 20)
10.00- 19.00 Спартыўнае свята, адкрытыя спаборніцтвы па розных відах спорту.
Стадыён парка Ліпавы гай”
10.00-20.00 Гала-канцэрт рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзежнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л.Лорчанкі.

Грамадзянска-патрыятычны праект “Мы нашчадкі Перамогі” – выступленне ансамбля пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Роты Ганаровай варты, паказальныя выступленні службы кінолагаў.

Цырымонія ўзнагароджання заключнага этапа конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”.

Свята моладзі і юных беларусаў “Ветразі натхнення”:

творчы праект “Спяваем разам на роднай мове”;

літаратурна-музычныя кампазіцыі на аснове твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі пра Вялікую Айчынную вайну творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі і ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці.

  Канцэртная пляцоўка парка “Ліпавы гай” (вул. Савецкая)
10.30 Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці (ікона Багародзіцы, якая шануецца праваслаўнымі, католікамі і ўніятамі ўсходняй часткі Беларусі)
11.00 Урачыстае адкрыццё Бялыніцкага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.
12.00-14.00

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

 

Галоўная сцэна (вул. Савецкая)
14.15 Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІ Дню беларускага пісьменства
  Вул. Савецкая, 13 А
14.00-16.00 Музычна-тэатралізаваная дзея “Старонцы роднай пакланюся”.

Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”

(Міністэрства інфармацыі, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”)

  Галоўная сцэна (вул. Савецкая)
14.30-

18.00 

 

Творчы праект – прома-кіна-акцыя “Кіно маёй краіны” з дэманстрацыяй мастацкіх фільмаў, мультфільмаў на беларускай мове:

паказ анімацыйных фільмаў, прысвечаных беларускім дзеячам  культуры (Ф. Скарына, М.Багдановіч і інш.);

монаспектакль заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Сцешыца “Сiняя-сiняя”, прысвечаны 90-годдзю У.Караткевіча.

 

Медыяцэнтр “Зорка” (вул. Ленінская, 55)
15.30

 

Ускладанне кветак да Вечнага агню на Алеі герояў”.
15.40

 

 

Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства.
Тэрыторыя парка “Ліпавы гай”
15.50

 

Адкрыццё галаканцэрта рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л.Лорчанкi.

 

Канцэртная пляцоўка парка “Ліпавы гай” (вул. Савецкая)  
19.00-21.00 Закрыццё XXVІІ Дня беларускага пісьменства.

Феерверк. Салют.

 

Галоўная сцэна (вул. Савецкая)