На раніцу 28 верасьня праваабаронцы «Вясны» даведаліся імёны больш як 340 затрыманых падчас нядзельных акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
Больш за 250 чалавек затрымалі ў Менску.
Сярод затрыманых 27 верасьня былі трое журналістаў, у тым ліку журналіст “Магілёўскага рэгіёну” Уладзімір Лапцэвіч.
Маршы «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай прайшлі ў многіх гарадах Беларусі. У Менску на вуліцы выйшлі каля ста тысяч чалавек.
Крыніца: Радыё Свабода