Правабаронцы падвялі вынікі 14 ліпеня, калі прайшла чарговая хваля маштабнай атакі на грамадзянскую супольнасць у Беларусі.
Ператрусы прайшлі ў Мінску і ў рэгіёнах: у офісах БАЖ, БХК (сілавікі выбівалі дзверы), лабараторыі “Новак”, пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ “Вясна” (па вуліцы Мяржынскага), АГП, “Гендэрных перспектываў”, Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, Цэнтра інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва “Адвакацыя” (Полацк), Цэнтра “Трэці сектар” (Гродна), Фонда імя Льва Сапегі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Платформы “Имена”, Руху “За свабоду!”, Партыі БНФ, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, пляцоўкі “Тэрыторыя правоў”, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
Ператрусы прайшлі ў Тамары Мацкевіч (Таварыства беларускай школы), Кірыла Кафанава (Брэст, Human Constanta), Вольгі Смалянка, дырэктаркі Lawtrend, Кацярыны Сяргеевай, дырэктаркі “Имён”, Кацярыны Сінюк, заснавальніцы “Имён”, эканаміста Яраслава Раманчука, праваабаронцы “Вясны” Алеся Дзергачова (Смаргонь, яго вызвалілі пасля допыту ў Гродне), палітыка і грамадскага дзеяча Анатоля Лябедзькі, паэткі Леры Сом, старшыні праўлення адукацыйнага цэнтра ПОСТ Сафіі Емельянавай (у яе забралі кнігу “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”), Вольгі Беляўцовай, сябры АГП з Бараўлян, Віктара Янчурэвіча, намесніка старшыні Руху “За свабоду!”, Наталлі Рабавай, дырэктаркі школы менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA/BIPART.
На 72 гадзіны ў межах нейкай крымінальнай справы затрыманыя кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, юрыст “Вясны” Уладзімір Лабковіч, дырэктарка аб’яднання інвестараў Angels Band Ніна Лабковіч, сябра Рады “Вясны” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Сяргей Сыс, Віктар Сазонаў з Гродна, Сяргей Мацкевіч з Цэнтра Супольнасць, Мікола Шарах (кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка).
Былі затрыманыя ці завезеныя на допыт пасля ператрусаў: Алег Мацкевіч, праваабаронца “Вясны” (Барысаў, пазней вызвалены), Марына Статкевіч, былая сябра “Вясны” (Барысаў), Аляксандр Харытон, Арына Коршунова і Аляксандр Руткевіч (іх дваіх затрымаў КДБ, пазней вызвалены), Алесь Міноў, Яўгенія Субот (няма сувязі, меркавана, затрымана).
Артура Юсупава ў Гомелі пасля допыту ў КДБ вызвалілі. Адпусцілі і Ігара Казмерчака ў Оршы. Два ператрусы прайшлі ў былога сябры “Вясны” з Оршы Васіля Леўчанкава: пасля першага яго вазілі ў Віцебск у Следчы камітэт на допыт, а па вяртанні ў Оршу ўвечары адбыўся другі ператрус.