Галоўная » “Прытулак” у Магілёве

“Прытулак” у Магілёве

У магілёўскім грамадскім цэнтры Кола прайша прэзентацыя кнігі «Прытулак» маладога пісьменніка Змітра Кустоўскага, які нарадзіўся ў Магілёве, але ўжо дванадцаць гадоў як з’ехаў адсюль. 

 

Шэсць апошніх гадоў Зміцер жыве і працуе ў Варшаве, што адлюстравалася ў тэме кнігі – у ёй ідзе расповед пра маладога хлопца, паліт-уцекача, які шукае сваё месца ў жыцці і адказы на пытанні, ад чаго і куды бяжыць. Аўтар не шкадуе свайго героя Алега – кідае яго ў самыя неверагодныя сітуацыі, прымушае рабіць неабдуманыя крокі, і ў рэшце рэшт здаецца, што выратоўвае…

Сустрэча адбылася ў грамадскім цэнтры “Кола”

 

Зміцер Кустоўскі

 

​Аўтар чытаў урыўкі, расказваў пра ідэю напісання кнігі, пра сваё жыццё ў “эміграцыі” і пра ўражанні пад час перыядычнага вяртання на Радзіму

 

Традыцыйная для гэткіх сустрэч аўтограф-сэсія

 

Прэзентацыю кнігі на сваёй малой радзіме зладзіў сам аўтар, які час ад часу наведвае родны горад. Акрамя чытання ўрыўкаў і абмеркавання праблемаў і гісторый, звязаных з тэмай кнігі, шмат размоваў пад час сустрэчы вялося і пра тое, чаму моладзь з’язжае, чаго не хапае ў нашым горадзе, ды і ва ўсёй краіне, каб яна заставалася тут, ну ці хаця б вярталася пасля навучання. Цікава было паслухаць і пра ўражанні ад роднага гораду, ад зменаў у ім, якія з’яўляюцца ў людзей пасля працяглага ад’езду. 

 

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

 

Бук-трэйлер кнігі “Прытулак”