Не так даўно патрапіла на вочы сучасная карта пушч і балот Беларусі (у сеціве): усяго пазначана 25 пушч.
Прафесар А.А. Смоліч (1891-1938) некалі называў факт знаходжання на тэрыторыі Беларусі 50 пушчаў.
У рэестры пушч ВКЛ Г. Валовіча (1559) апісана амаль 40 пушч. У перавыданні рэестра Валовіча (1867) ужо спасылкі на 70 пушч. Кансалідавана па ўсіх крыніцах інфармацыі – 250 назваў пушчаў як лясных масіваў, пры гэтым толькі каля 100 аб’ектам характэрныя атрыбуты: а) больш ці менш устоянае ўласнае (адзінкавага) складанае (з выкарыстаннем тэрміна пушча) назва (паняцце) у часе (на працягу не менш 5-6 пакаленняў людзей), б) плошча не менш 200-250 га, в) выкарыстанне ў абароце не толькі на мясцовым (лакальным), але і на рэгіянальным (гістарычна воласць, павет), як мінімум, узроўні.
У выніку праведзенага даследавання (1998-2016) І.М. Шаруха складзены зводны пералік гістарычных пушчаў на тэрыторыі Беларусі – усяго каля 90.
Шарухо, И.Н. Пущи Беларуси – элемент культурно-географического образа страны / И.Н. Шарухо, Н.Б. Тупицына // Вестник Приамурского государственного университета им. Шолом-Алейхема. – 2016. – №3 (24).-С. 76-87.
Шарухо, И.Н. Пущи Беларуси : Материалы для курса «География Беларуси» / И.Н. Шарухо, В.Г. Хомяков, Б.Н. Тупицына // Геаграфія. – 2016.-№12.-С.3-8.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці размешчаны пушчы: Акуліцкая (памежжа Магілёўскай і Бранскай абласцей), Брыцалавіцкая (назва ўведзена ў навуковы зварот у 2015 г., Асіповіцкі р-н), Вепрынская (Чэрыкаўскі р-н), Жыцінская (Асіповіцкі), Любоніцкая, Любушанская (захад вобласці), Свіслацкая (па р. Свіслач), Сідаравіцкая (з1583 г., Магілёўскі р-н, ад яе засталося толькі 34 км²).
Пушча як паняцце для абазначэння буйных масіваў лесу – феномент ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У цяперашні час самы паўночны лес з назвай пушча расце ў Латвіі – Заля-Пушча (Зялёная Пушча), самы паўднёвы – Пушча-Вадзіца (пад Кіевам), самы заходні – Кампиноская ў Польшчы, самы ўсходні – Акуліцкая на мяжы Магілёўскай і Бранская абласцей. Самая вялікая па плошчы пушча ў свеце – Белавежская (3086 км², аб’ект Спіса сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА), на тэрыторыі Беларусі – Налібоцкая. Самыя старажытныя па часе згадкі ў пісьмовых крыніцах пушчы – Белавежская (983 г.) і Рамінтэнская (Калінінградская вобл., 1190 г.). Кампіноская пушча (у яе заходняй частцы адбылася Грунвальдская бітва 1410 г.).
У Цэнтральнай Беларусі, па сведчанні географа Г. Рылюка, у дачыненні да лясных масіваў выкарыстоўваецца і сінонім пушчы – ГАЙ (такіх каля 600).
На працягу ХХ ст. з ужытку, у тым ліку навуковага, сталі знікаць ўласныя назвы лясных масіваў з тэрмінамі ПУШЧА, ГАЙ, а замест іх стала уводзіцца паняцце «ЛЯСНАЯ ДАЧА», напрыклад, па рэках Каспля, Котра раслі Касплянская, Катранская пушчы, цяпер – Касплянская, Катранская лясныя дачы.
На Беларусі існуе больш за 40 нязначных па плошчы лясных урочышчаў з назвай Пушча, напрыклад, Цёмны Лес (або Темнолесская Пушча, буйны лясны масіў у часы Кацярыны ІІ, Дрыбінскі, Мсціслаўскі, Чавускі раёны), Завішанская Пушча (лес на мяжы Слаўгарадскага, Кармянскага, Быхаўскага раёнаў, Карытнянская Пушча (Асіповіцкі), Пушча (Чавускі), Пушча (лес у Чемерянском лясніцтве, Магілёўскі р-н), Пушча (Шклоўскі), Дулебская Пушча (на балоце Вялікае Дулебское), Чапялінская Пушча (Горацкі) і г.д.
Беларускія пушчы знайшлі сваё адлюстраванне ў шматлікіх мастацкіх творах: паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”, оперы А.Багатырова “У пушчах Палесся”, сімфанічнай паэме С.Аксакава “У Тураўскай пушчы”, шматлікіх літаграфіях і карцінах А.І. Каменскага, М. Беляніцкага, І. Шышкіна і інш.