12 кастрычніка адкрыла свае дзверы выстава “Росная раніца” знакамітага магілёўскага і шырока вядомага ў Беларусі мастака Ўладзіміра Конанава, якая будзе працаваць у галерэі Вараб’ева на беразе р. Дубравенка яшчэ месяц.
Праект “Росная раніца” здзяйсняўся летась і быў прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. А сённяшняе адкрыццё Уладзімір прысвяціў жанчыне свайго жыцця, сваёй вернай паплечніцы мастаку галіне Конанавай, якая сёння адзначае дзень свайго нараджэння.
Скульптуры і малюнкі найперш прызначаны для агляду, таму прапануем невялікі фотарэпартаж па выставе:
Новыя працы майстра.
Адначасова са скульптурамі мастак паказаў і свае малюнкі, якія, са слоў Уладзіміра звычайна пры жыцці мастакі не выстаўляюць. Малюнкі вельмі ўдала ўпісваюцца ў экспазіцыю. Як патлумачыў сам мастак, прастора рамы высвечвае аркушы дзякуючы сістэме пашпарту. (Пашпарту – кавалак кардона або паперы з выразаным у яго сярэдзіне адтулінай пад рамку, у якую ўстаўляюць фатаграфію, малюнак альбо гравюру, што дазваляе вальней падбіраць памер рамкі пад памер малюнка.)
Можна пабачыць адразу двух Конанавых без барады і з барадой.
Выстава “Росная раніца” скульптара Ўладзіміра Конанава будзе працаваць у галерэі Вараб’ева да 11 лістапада. Уваход праз офіс «Техстройсервис» з 9-00 да 17-00.
Алесь Верасень