Рух Украіны ў НАТА паскорыўся, заявілі 26.10.2021 года ў Радзе. Віцэ-спікер Рады Карніенкі заявіў аб набліжэнні Украіны да стандартаў НАТА.
Украіна стала хутчэй прасоўвацца да стандартаў НАТА, заявіў віцэ-спікер Рады Аляксандр Карніенка. “Вынікі нашых рэформаў сведчаць: мы рухаемся да стандартаў НАТА, прычым рухаемся значна хутчэй, чым у папярэднія гады. Народ Украіны ўжо стаміўся ад абяцанняў палітыкаў. Гэта прымушае нас рухацца хутчэй”, – адзначыў Карніенка падчас міжпарламенцкай рады Украіна – НАТА.
У лютым 2019 года парламент Украіны прыняў змены ў канстытуцыю, замацаваўшы курс краіны ў ЕС і НАТА.
Трэба нагадаць, што Україна з’яўляецца удзельнікам праграмы “Партнерства дзеля міру” (праграма працуе з 1994 г.) разам з яшчэ 19 краінамі Еўропы. Яшчэ 15 краін удзельнічаюць у інстытуцыяналізаваных праграмах дыялогу. Праўда, вясной 2020 г. Расія прыпыніла свае кантакты па праграме партнерства, прыпыніла кантакты і Беларусь ў 2021 г. (Беларусь далучылася да Праграмы 11.01.1995 г., падпісаў дамову міністр замежных спраў Ул. Сянько).
ЦІКАВЫ ФАКТ: У 1954 г. СССР падаў заяўку на ўступленне у НАТА, але яна была адхілена.
НАША ДАВЕДКА Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дамовы, Паўночнаатлантычны Альянс (North Atlantic Treaty Organization, NATO) — ваенна-палітычны блок, які аб’ядноўвае большасць краін Еўропы (уключаючы Турцыю), ЗША, Канаду.
Заснавана 4 красавіка 1949 г. з мэтай абароны Еўропы ад савецкага ўплыву. У 1949 г. членамі НАТА сталі 12 краін: ЗША, Канада, Ісландыя, Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Нарвегія, Данія, Італія і Партугалія.
Цяпер членамі НАТА з’яўляюцца 30 краін. Апошняй дзяржавай-членам, якая далучылася да НАТА, стала Паўночная Македонія – 27 сакавіка 2020 года.
У цяперашні час НАТА прызнае кандыдатамі на ўступленне ў арганізацыю Боснію і Герцагавіну, Грузію, Украіну.
Узброеныя сілы НАТА налічваюць 3,2 млн. ваенаслужачых (для параўнання: Кітай – 2,1 млн., Індыя – 1,4, КНДР – 1,20, Расія – 0,9). Сукупныя ваенныя выдаткі ўсіх членаў НАТА складаюць 1,1 трл. даляраў ЗША, г. азн. больш за 57 % агульнасусветнага агульнага аб’ёму.
Марэк Федаровіч