У Шклове мінулай ноччу каля дома, дзе пражывае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, быў пашкоджаны яго асабісты аўтамабіль – вандалы прабілі ўсе чатыры колы.
Нагадаем, што сам палітык зараз знаходзіцца за кратамі ў СІЗА КДБ у Мінску як падазраваны ў арганізацыі і падтрымцы «дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Алесь Грудзіна. Фота аўтара