Наведаўшы гарадскія, або вясковыя могілкі можна з упэўненасцю сцвярджаць, што стаўленне народа да сваёй спадчыны ў значнай ступені адлюстроўвае яго адносіны да ўласнага мінулага. Мноства надзвычай цікавых аб’ектаў, якія знаходзяцца на могілках не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак маюць значную гістарычную вартасць. У гэтым можна лёгка пераканацца, наведаўшы мясцовыя могілкі амаль ці не ў кожным беларускім горадзе, або мястэчку.
Энцыклапедыічныя даведнікі сцвярджаюць: “Могілкі — участак тэрыторыі, адмыслова прызначаны для пахавання памерлых або іх праху пасля крэмацыі. Пахаванне ў зямлі — старажытны і найбольш распаўсюджаны спосаб пахавання”. Між тым, могілкі – гэта не толькі апошні прытулак, але і помнікі гісторыі, культуры і архітэктуры. Надпісы на помніках даносяць да нас абрыўкі лёсаў людзей, якія некалі жылі, даты нараджэння і смерці, сацыяны стан, этнакультурны каларыт. Эпітафіі на некаторых помніках перадаюць традыцыйнае мысленне ў пэўны перыяд часу. Могілкі, як і помнікі гісторыі, патрабуюць даследвання, апісання і сістэматызацыі. Тым больш, што на Беларусі надмагільныя помнікі маюць своеасаблівыя рысы, якія вылучаюць іх сярод расейскіх і польскіх.
Амаль ці не ў кожным беларускім горадзе і мястэчку са старадаўніх часоў паасобку, або побач існуюць праваслаўныя, каталіцкія і яўрэйскія могілкі. Не выключеннем з’яўляецца горад Шклоў. Шклоўскія могілкі размясціліся на невялікім узгор’і каля паўднёва-заходняга ўскрайка горада. Некалі побач знаходзілася прадмесцце Рыжкаўскае, потым вёска Рыжкавічы, якая ў пачатку сучаснага стагоддзя ўвайшла ў склад горада. Таму і могілкі ў Шклове носяць назву “Рыжкаўскіе”. Могілкі размясціліся ў наступным паратку: найбліжэйшыя да сучаснага цэнтра горада знаходзяцца каталіцкія. Потым, у паўдёвым накірунку праз роў – праваслаўнія і на невялікай адлегласці, зноў праз роў – яўрэйскія.
З цягам часу каталіцкія і праваслаўныя аб’ядналіся ў агульныя, а частка пахаванняў на тэрыторыі, якая знаходзіцца паміж гэтымі могілкамі атрымала назву “Брацкае”. На прыканцы XX стагоддзя пачаліся пахаванні на новай тэрыторыі ў заходнім накірунку ад існуючых хрысціянскіх могілак, дзе працягваюцца і зараз. Жыхары Зарэчнага Шклова са старажытных часоў праводзяць пахаванні на сваіх асобных могілках.
Дакументальных звестак пра шклоўскія могілкі захавалася вельмі мала. Так, пра каталіцкія могілкі крыніцы паведамляюць, што “… у адлегласці адной вярсты ад Шклоўскага касцёла размерам 50 х 42 сажня знаходзяцца каталіцкія парафіяльныя могілкі”. Далей паведамляецца, што на могілках у 1852 годзе была пабудавана капліца. Па звестках старажылаў, капліца на каталіцкіх могілках існавала да 30-х гадоў XX стагоддзя калі была знічана ў часы ваяўнічага атэізма. Пахавальныя склепы, дзе былі пахаванні заможных шляхцічаў, яшчэ доўга заставаліся некранутымі. Нават у 60-70-х гадах тут яшчэ можна была пабачыць асобныя рэшткі гэтых пахаванняў. Аднак, абышоўшы сучасныя каталіцкія могілкі, толькі імёны на помніках, больш характэрныя для каталіцкага асяроддзя нагадваюць, што раней тут хавалі мясовых каталікоў.
Па ўспамінах шклоўскіх старажылаў існавала царква-часоўня таксама і на праваслаўных могілках, якая насіла назву Ушэсце Хрыстова. Гэта была драўляная царква з калакольняй. Прыблізна ў 1935 – 1936 гадах царкву зачынілі і канчаткова будынак разабралі немцы ў 1944 годзе, падчас патрыхтоўкі да абароны горада. Побач з местам дзе некалі існавала царква знаходзіцца магіла Агафіі Сідаравай. Гэта жанчына лічыцца заснавальніцай шклоўскай Спаса-Праабражэнскай царвы. Пра гэтыя падзеі Магілёўскі рэгіён паведамляў 14 чэрвеня гэтага года.
Таксама, як і на каталіцкіх могілках, старажытных пахавання тут амаль не захавалася. Каля месцца, дзе некалі знаходзілася царква, захаваліся некалькі камняў з выявамі крыжа. Ацалелыя помнікі, у асноўным, датуюцца пачынаючы з сярэдзіны прошлага стагоддзя. На цэнтральнай алеі звяртае на сябе ўвагу помнік афіцэру першай сусветнай вайны Булановічу Аляксандру Дзмітрыевічу. А на паўднёвым ўскрайку на помніку Зносенку Івану Маркавічу можна прачытаць наступныя цікавыя словы: “Вот могила здесь моя. В ней спокойно сплю и я. Мимо шедший стань, прочти. Но могилы не топчи”. Вандруючы па могілках перыядычна сустракаюцца пахаванні, які прыйшлі ў заняпад.
З далёкіх часоў знаходзяцца ў Шклове і яўрэйскія могілкі, якія мясцовыя жыхары называюць “бесхаім”. Яны аднесены на невялікаю адлегласць ад гарадской мяжы і размясціліся на невялікім узгор’і паўднёва-заходняга ўскрайка. Тэрыторыя могілак абмежавана штучным ровам, які часткова захаваўся. З паўночна-усходняга боку раней знаходзіўся невялікі драўляны прадпахавальны будынак ад якога па нахілу пачынаецца мураваная лесвіца-калідор. Раней, лесвіца-калідор, мела драўляны дах і зачынялася варотамі. У сучасны момант гэта старадаўняя пабудова захавалася часткова. Побач знаходзіцца мемарыял ахвяр Халакосту. Асноўная частка старажытных надмагільных помнікаў знішчана ў час апошняй вайны, а таксама ў пасляваенны перыяд. Самая старажытная мацэва, якая захавалася датуецца 5 красавікам 1852 года.
На помніку наступная эпітафія: «Штэйн Яков сын Аарона. Тут похоронен человек цельный и праведный господин, вечной памяти, умер во 2-ой день песаха в год 5612. (05.04.1852). Пусть душа его будет увязана в Узле Жизни». Сярод пахаванняў, на шклоўскіх могілках, ёсць славутыя яўрэйскія дынастыі. Прыкладам можа быць сямейства з прозвішчам Флеер, якія пераехалі ў Беларусь з Іспаніі ў XVII стагоддзі і зараз пражываюць па усяму свету. Менавіта Дарья Флеер, карэнні продкаў якой паходзяць са Шклова і якая пражывае ў ЗША, паспрыяла таму, што на могілках быў адрамантаваны мемарыяльны комплекс загінуўшым яўрэям пад час Другой сусветнай вайны.
Кожныя могілкі абавязкова наведваюць нашчадкі. Вельмі добра, калі нашчадкі абнаўляюць помнікі сваіх продкаў. Агульнымі намаганнямі, як мясцовым уладам, так і грамадскасці трэба захоўваць гэтая мемарыяльныя месцы – найцікавейшы набытак нашай спадчыны.
Алесь Грудзіна