У апошнія гады ў Шклове актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Толькі за мінулыя два гады быў пабудаваны 60-кватэрны дом па вуліцы Маладзёжная, і вось ужо рыхтуецца да засялення другая чарга 104-кватэрнага дома па вуліцы 70 год Вялікай Перамогі.
Распрацавана неабходная дакументацыя і прайшлі грамадскія абмеркаванні па будаўніцву чарговага жыллёвага аб’екта Шклова – 60-кватэрнага дома па вуліцы Энтузіастаў. Неўзабаве пачнецца яго будаўніцтва. Між тым, па інфармацыі начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Шклоўскага райвыканкама Алега Віктаравіча Стэфановіча, на дадзеным этапе ў жыхароў Шклова не праяўлецца актыўнасць у грамадскіх абмеркаваннях плануемых будаўнічых аб’ектаў.
У сучасны момант з новымі будаўнічымі аб’ектамі Шклоўскага раёна, якія плануюцца пабудаваць у бліжэйшы час, можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта: http://shklov.mogilev-region.by/ru
Харытон Васільевіч