Сёння ва ўсім горадзе аўрал. Вуліцы Шклова, тэрыторыі каля ўстановаў і прадпрыемстваў ачышчаюцца ад смецця працаўнікамі Шклоўскага “Жылкамгаса”, супрацоўнікамі іншых прадпрыемстваў.
У горадзе можна заўважыць шмат аўтамашын, прыналежачых сілавым структурам, а таксама спецаўтамабіляў з мінскімі нумарамі.
Аўральнае навядзенне парадку ў горадзе гараджане звязваюць з магчымым прыездам у Шклоў 24 студзеня 2020 года А.Лукашэнкі.
Плануецца, што ў першую чаргу 24 студзеня кіраўнік краіны наведае адно з прадпрыемстваў Шклова па выпуску паперы – Завод газетнай паперы. Паездка і наведванне прадпрыемства звязана з выдзяленнем заводу дзяржаўных інвестыцый у бягучым годзе.
Максім Баравік