Кожную вясну Прэзідэнта цягне на малую радзіму. Але не ў кожную вёску ён мае намер заехаць. На жаль…
Бушлякі – забытая начальствам і сельсаветам вёска
Бушлякі знаходзяцца на тэрыторыі СП “Газавік-Сіпакова” Шклоўскага раёна на адлегласці 10 км ад цэнтральнай сядзібы СП аг.Дабрэйка – аб’екта нядаўнага наведвання кіраўніка дзяржавы. Яшчэ нядаўна ў Бушляках працавалі сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, 2 свінафермы (калгасная і завода “Строммашына”), малочна-таварная ферма. Зараз працуе толькі магазін.
А вось тут калісьці быў ФАП – зараз, нават, быллё на ўчастку знішчыць некаму.
Бібліятэка мясцовая таксама ў занядбанні.
Сельскі клуб некалькі гадоў таму быў зруйнаваны, а будматэрыялыі вывезены ў невядомым для насельніцтва напрамку. Следчыя органы маглі б разабрацца з гэтым дзікунствам на карысць хцівых чыноўнікаў, але каму гэта патрэбна!
Калі у Дабрэйцы мылі хвасты каровам для сустрэчы з Прэзыдэнтам, у Бушляках усім мірам выцягвалі з гразі смеццявоз. Хуткая дапамога можа даехаць толькі да магазіна – далей пешкам.
Ёсць і іншыя праблемы
Відэа
Бушлякоўцы не бядуюць і вырашаюць некаторыя праблемы самі – напрыклад, завозяць будматэрыялы на дарогі і самі ж іх рамантуюць. Мясцовыя жартаўнікі гавораць, што забытая Каменна-Лаўскім сельсаветам вёска да 2025 года самастойна зробіць вуліцы Бушлякоў прыгоднымі да праезду транспарту круглы год.
Тым бушлякоўцы і жывуць.
Петр Мігурскі, каардынатар Руха “За свабоду” па Магілёўскай вобласці. Фота і відэа аўтара