Кожную вясну Прэзідэнта цягне на малую радзіму
У Дабрэйку едзе Прэзідэнт
25 сакавіка Прэзідэнт А.Лукашэнка на самай справе наведаў аграгарадок Дабрэйку – цэнтральную сялібу філіала СП“Газавік-Сіпакова” РУП «Магілёўаблгаз» Шклоўскага раёна.
Трэба сказаць, што паважаны Аляксандр Рыгоравіч ніколі не быў задаволены справамі Магілёўскай вобласці. Нядаўна, нават, абвясціў вымову старшыні аблвыканкама У.Даманеўскаму за несвоечасовую выплату заробкаў у вобласці. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што магілёйскі губернатар самы прасунуты ў радах кіраўнікоў абласцей. Паралельна кіраўнік краіны паабяцаў віца-прэм’ера па сельскай гаспадарцы Русага Міхаіла адправіць разам з Генадзем Лаўранковым падымаць сельскую гаспадарку ў самыя нізы. Міхаіл Русы адолее любую пасаду (працаваў старшынёй калгаса), а вось што рабіць такому працаўніку, як Генадзь Лаўранкоў, які ўвесь час на падхваце ды на супраціве разумным прапановам. Прападзе дакладна…
Атрымала крытычныя заўвагі (ці не ўпершыню сур’ёзна) і кіраўнік спраў Прэзідэнта Наталля Качанава. Рыхтуйся! Бо відавочных зменаў у жыцці Магілёўскай вобласці няма і не прадбачыцца, а Наталля Іванаўна цяляпаецца, таксама як і правераныя кадры, кшталту Генадзя Лаўранкава, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога Магілёўская вобласць болей гібее, чым развіваецца.
Да прыезду Прэзідэнта ў Дабрэйку вельмі добра падрыхтаваліся – сагналі мноства гультаёў з дзяржслужбы вобласці
Прыгналі і гараджан на зачыстку фермаў
На дарогах з’явілася і “шчотка”
Мехдвару асобая ўвага
Прэідэнт адзначыў у прамове з “калгаснікамі”, што на фоне іншых прадпрыемстваў вобласці “Газавік-Сіпакова” працуе добра, але ж і жыць па-даўнешняму – гэта бяда. У кожнай гаспдарцы павінна быць свая разынка – зараз на рынку запатрабаваны брусніка і грыбы. Таму сельгаспадарнікам трэба думаць аб новых напрамках дзейнасці.
Во дзе пашкрабуць патыліцы мясцовыя кіраўнікі – як вырошчваць грыбы і ягады, бо яны, на думку Прэзідэнта, якраз і павінны выцягнуць беларускую гаспадарку. А можа бараноў і авечак? Усё астатняе элементаршчына. Тым і будзем жыць.
Гаспадарка “Сіпакова-Газавік” з’яўляецца філіялам Магілёўаблгаза і ў крытычныя моманты фінансуецца галоўным прадпрыемствам. А гэта пот і слёзы газакарыстальнікаў вобласці, за кошт якіх і забяспечваецца функцыяванне філіяла. Мазалі сельгаспрацаўнікоў не ва ўлік.
А да Дабрэйкі Прэзідэнт так і не даехаў. Мабыць, мясцоваыя ўлады і не планавалі яго візіт у вёску. Іначай, не дапусцілі б такі малюнак у цэнтры аграгарадка.
Што ж, як нібудзь перажывем!
Пётр Мігурскі, каардынатар Руха “За свабоду”, Магілёўская вобласць. Фота аўтара