Галоўная » Шклоўскаму таварыству беларускай мовы – 25 год (фотарэпартаж)

Шклоўскаму таварыству беларускай мовы – 25 год (фотарэпартаж)

25 год назад 28 лістапада 1994 года ў Шклове адбылася ўстаноўчая канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

У гэты дзень у зале Шклоўскай музычнай школы была шматлюдна. Канферэнцыю адкрыла і вяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Ніна Чупрнская. Першымі слова ўзялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №4 Анатоль Казлоўскі і каардынатар абласной рады Таварыства беларускай мовы Міхась Булавацкі. Яны зрабілі эскурс у гісторыю беларускга народа, адзначыўшы, што на працягу больш як 200 гадоў ішла барацьба за выжыванне беларускай мовы, а гэта азначае – і нацыі.

Пратакол устаноўчага сходу

 

Спіс удзельнікаў устаноўчага сходу

 

“Гаспадар ацэньваецца па знешняму выгляду свайго дома… “ – так пачаў выступленне рэдактар раённай газеты “Ударны фронт” Леанід Анціпенка, які зрабіў аналіз сучаснага стану прысутнасці беларускай мовы на Шклоўшчыне. Таксама на канферэнцыі выступілі: загадчык адзела народнай адукацыі Аляксандр Гурынай, выкладчык Шклоўскага ПТВ-139 Аляксандр Грудзіна, карэспандэнтка рэдакцыі Вольга Паўлава, фермер Уладзімір Алейнікаў.

Удзельнікі канферэнцыі абралі раду раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якую ўзначаліла Вольга Паўлава. На пыканцы мерапрыемства адбыліся выступленні выхаванцаў Шклоўскй музычнай школы. Устаноўчы сход завяршыўся.

Презентацыя кнігі Лявона Анціпенкі Чарговае пасяджэнне Шклоўскага ТБМ Міхась Булавацкі ў Шклове

Сёння Шклоўская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” нешматлікая. Аднак праца адраджэння беларускай мовы і культуры не спынілася. Толькі за апошні 2019 год арганізавана і праведзена больш за паўтара дзесятка мерапрыемстваў. На пасяджэннях таварыства адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прыхільнікамі таварыства беларускай мовы з Мінска, Магілёва і Оршы. Дэлегацыя Шклоўскай ТБМ здзейсніла вандроўку на радзіму пісьменніка Васіля Быкава, ў вёску Пагосцішчы Лёзненскага раёна на Віцебшчыне, дзе прынялі ўдзел у адкрыцці помніка Ігнату Будзіловічу, удзельніку паўстання 1863 года, наведала горад Оршу, дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Пры раённым таварыстве ствараны аматарскі “Літаратурны салон”, які носіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове. Сярод іншых накірункаў працы, вырашана, зноў вярнуцца да пытання ўвекавечанню ў горадзе Шклове памяці пісьменніка Міхася Зарэцкага. Сябрамі таварыства праведзены некалькі экскурсій і сустрэч с навучэнцамі школ раёна і гасцямі горада па гістарычна-краязнаўчай тэматыцы. Асобныя матэрыялы сяброў таварыства: Л.Анціпенкі, А.Грудзіны, Р.Кастусёва, П.Мігурскага грамадска-палітычнага, літаратурнага і гістарычна-краязнаўчага накірункаў друкаваліся ў газеце ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” “Наша слова”, а таксама ў выданнях: раённай газеце “Ударны фронт”, часопісе “Наша гісторыя”, рэгіянальным інтэрнэт-партале www.6tv.by “Магілёўскі рэгіён” і іншых беларускіх інтэрнэт-выданнях. На студзень 2020 года запланавана таксама ўрачыстае пасяджэнне з нагоды 25-годдзя дзейнасці раённай арганізацыі таварыства беларускай мовы ў Шклове.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў на Радзіме маці ў вёсцы Капысіца на Шклоўшчыне

 

Паседжанне ТБМ Шклова Ля помніка Ігнату Будзіловічу,

Алесь Грудзіна