Амаль год таму “Магілёўскі рэгіён” змясціў фотарэпартаж пад назвай “Забавы шклоўскай моладзі”. Фотаздымкі зафіксавалі, як мясцовая моладзь размалявала мост праз раку Днепр. Большасць надпісаў на збудаванні ўтрымлівалі мацюкі і зневажальныя графіці. Мясцовыя ўлады хутка адрэагавалі і будаўнікі замалявалі тое “мастацтва”.
Аднак, як сведчыць фотаздымкі, які быў зроблены 5 чэрвеня г.г., па-ранейшаму складанае збудаванне знаходзіцца “ва ўладзе” мясцовай моладзі. З пачаткам канікул гэты аб’ект зноў прываблівае маладых аматараў “адрэаліну”. Напэўна, сумеснымі намаганнямі раённых служб, мост праз Днепр павінен быць пад больш пільнай увагай.
Алесь Грудзіна. Фота аўтара