Раптоўная пандэмія сапраўды змяніла свет. Калі б не яна, пра беларускі футбол не загаварылі б у розных частках свету, бо назвы некаторых клубаў сталі ведаць за тысячы кіламетраў ад Беларусі.
Тым не менш дагэтуль футбол у нашай краіне развіты больш слаба, чым нават у суседніх краінах. На Магілёўшчыне футбол перажывае не лепшыя часы: ніводная каманды з вобласці не гуляе ў вышэйшай лізе. Суцяшэннем можа яшчэ стаць, тое што “Днепр” і “Белшина” гуляюць у першай лізе беларускага футбола і прэтэндуюць згуляць у вышэйшым дывізіёне. Што ж датычыць рэгіянальнага футбола, дык тут яшчэ боль сумна. Асаблівае расчараванне з футболам у Крычаве. У горадзе нават не змаглі сабраць каманду для ўдзелу ў другой лізе Чемпіяната Беларусі па футболу (Магілёўскі дывізіён). Пры гэтым там гуляюць каманды з Касцюковічаў, Горак, Шклова і нават Краснаполля.
Крычаўскі футбол у поўным заняпадзе і перспектывы пакуль што не праглядаецца… І гэта пры тым, што крычаўская каманда “Цэментнік” на працягу 1990- х гг. актыўна выступала ў чэмпіянатах Магілёўскай вобласці і паказвала някепскія вынікі. У 2003 годзе абноўленая каманда “Сож” прыняла ўдзел у другой лізе Чемпіяната Беларусі па футболу і гэта з’яўлялася поспехам, бо падобны поспех у крычаўскага футбола быў толькі ў 1971-1972 гг. Заўзятары клуба паверылі ў яго адраджэнне, інтузіясты сталі ствараць праграмы да футбольных матчаў “Сожа”. Аднак адносныя поспехі вельмі хутка скончыліся і цяпер каманда не паказвае ніякіх вынікаў. Толькі першы сезон 2003 года быў больш менш наведвальным і мог раўняцца на ранейшыя часы, ды і гульня футбалістаў пакідала пэўныя надзеі на будучыню клуба. Але сезон 2004 года, судзячы па наведванню, не надта хваляваў заўзятараў, якіх на новым стадыёне “Сож-2002” значна паменшылася. На вялікі жаль пад канец сезона клуб зусім расчараваў мясцовых прыхільнікаў футбола. Тым не менш гэтыя два сезона лічацца лепшымі ў гісторыі клуба ў часы незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
Справачнае футбольнае выданне Сяргея Пятрова “Четыре памятных сезона”, між іншым, дае вычарпальную інфармацыю пра поспехі крычаўскага футбола. Цікава, што самых вялікіх поспехаў крычаўская футбольная каманда дасягала пад назвай “Сож”, хаця мела абсалютна розныя назвы. Пэўна найбольш працяглы час яна называлася “Цэментнік”, праўда з такой назвай гуляла толькі ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці. Канешне вынікі дастаткова сціплыя, бо клуб пад назвай “Сож” стабільна займаў перадапошняе месца за ўсе слаўныя сезоны (1971-1972 гг. і 2003-2004 гг). Тым не менш гэта сведчыць пра пэўнае развіццё самай папулярнай гульні ў горадзе. Цяпер жа сітуацыя зусім іншая і футбол нават у Краснаполлі развіваецца значна лепей чымся ў Крычаве… Мясцовая газета “Кричевская жизнь» наогул не згадвае, што ў горадзе ёсць хоць нейкая каманда, хаця ў 2000-х гг. у “раёнцы” перыядычна выходзілі розныя матэрыялы, якія асвячалі гульню футбольнага клуба.
Такім чынам, пад’ём крычаўскага футбола быў кожныя 30 год: 1971-1972 гг. і 2003-2004 гг. Застаецца рытарычным пытанне ці ёсць гэты заўважаны факт нейкай заканамернасцю альбо простай выпадковасцю. Мабыць гэта значыць што варта чакаць новай хвалі развіцця мясцовага футбола ў 2030-х гг? Пажывем, пабачым….
Алесь Крыжэвіч