На Асіповіцкім вадасховішчы — чарговая загадка прыроды. Напрыканцы мая рыбакі-аматары заўвыжылі ў вадаёме прыкметы заморных з’яў. Стандартная праверка якасці вады не выявіла хімічнага забруджвання ці крытычнага падзення ўзроўню кіслароду, таму 18 чэрвеня па ініцыятыве Асіповіцкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Бабруйская міжрайлабараторыя аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя прыступіла да правядзення замераў па пашыранай праграме.
Напярэдадні ад мясцовых рыбакоў да эколагаў паступіла некалькі паведамленняў аб незвычайных паводзінах воднай фаўны: на бераг пачалі выпаўзаць ракі…
Гэтая інфармацыя таксама будзе праверана спецыялістамі, а раённая газета «Асіповіцкі край” працягне сачыць за развіццём сітуацыі.
Фота: “Асіповіцкі край”