Свята было абвешчана ў 1958 годзе па рашэнні кангрэса Міжнароднай арганізацыі журналістаў. Выбар даты абумоўлены тым, што 8 верасня 1943 года фашысты ў Берліне пакаралі смерцю чэхаславацкага журналіста і літаратурнага крытыка Юліуса Фучыка.
У гадавіну выбараў 2020 года «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прыводзіла шакуючыя лічбы рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў са жніўня 2020 года
🔻 497 затрыманняў журналістаў за год;
🔻 68 фактаў гвалту і раненняў журналістаў;
🔻 119 адміністрацыйных арыштаў журналістаў;
🔻 Больш за 50 прадстаўнікоў медыя пад крымінальным пераследам;
🔻 135 ператрусаў і аглядаў у журналістаў і ў рэдакцыях;
🔻 больш за 100 заблакаваных грамадска-палітычных сайтаў і медыя;
🔻 10 выданняў вымушаны спыніць выпуск.
На дадзены момант 28 беларускіх прадстаўнікоў медыя застаюцца ў няволі.