Ведамства лічыць, што прымяненне сілы было суразмерным і апраўданым
— Выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі суразмераныя, ужываліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў абставінах, якія складваліся. Распаўсюджаныя асобнымі, у наступным прызнанымі экстрэмісцкімі, тэлеграм-каналамі заявы аб нібыта перавышэннях службовых паўнамоцтваў, якія выявіліся ў катаваннях, сэксуальных здзеках, свайго аб’ектыўнага пацверджання не знайшлі, у тым ліку гэта вынікае і з тлумачэнняў саміх заяўнікаў.
Да даведкі: праваабарончым цэнтрам «Вясна» з дапамогай валанцёраў задакументавана больш за 2000 сведчанняў ахвяр катаванняў.