На базе абласнога аддзялення ДАСААФ сёння прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод кіроўцаў смеццявозаў. Удзел у конкурсе бралі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Магілёўскай вобласці. Пераможцы атрымалі грашовую прэмію і надбаўку да тарыфнага акладу ад 5 да 15%.
Кіроўцы смеццявозаў спаборнічалі на двух МАЗах: з бакавой і задняй пагрузкай смецця. На аўтадроме ДАСААФу іх чакалі наступныя элементы: габарытная змейка, габарытны тунэль. Імітацыя пагрузкі смецця, планка, імітацыя тушэння пажару, дыяганальнай паркоўка і заезд у бокс заднім ходам.
Акрамя практыкаванняў кіроўцы павінны былі прайсці тэст на веды ПДД, а таксама на веданне тэхнічных характарыстык аўтамабіля.
У выніку вылучылі 6 пераможцаў конкурсу.
Сярод кіроўцаў смеццявозаў з бакавой загрузкай:
1 месца – Круглянскае УКП ‘ʼ Жылкамгас ʼʼ Мікалай Аўсеевіч,
2 месца – Клічаўскае УКП ʼʼ Жылкамгас« Калубай Аляксей,
3 месца – Бялыніцкае УКП ʼʼ Жылкамгас» Уладзімір Казлоў.
Сярод кіроўцаў смеццявозаў з задняй загрузкай:
1 месца – Клімавіцкае УКП ʼʼ Камунальнік ʼʼ Ганцарэвіч Васіль,
2 месца – Магілёўскае ГКУП САП Васіль Дзядкоў,
3 месца – Чавускае УКП ʼʼ Жылкамгас ʼʼ Мікалай Баранаў.
Таксама пераможцы ўзнагароджаны ў падгрупах – за лепшае веданне ПДР, лепшае веданне прылады аўтамабіля і лепшыя навыкі кіравання аўтамабілем-смеццявозам.