“Спадчына Залатога стагоддзя” – так называецца выстава, якая распачала працу ў магілёўскім музей этнаграфіі. У экспазіцыі прадстаўлены некалькі аўтарскіх гістарычных жаночых строяў, якія ў свой час насілі жанчыны вышэйшага саслоўя, і тэкстыльныя пано ў ласкутнай тэхніцы.
Адна з залаў музея этнаграфіі пераўтварылася ў сапраўдны магнацкі салон 17 стагоддзяКалекцыя касцюмаў носіць назву “Барбара”, гэта сучасны погляд на гістарычны свецкі касцюм магнатаў і шляхты Вялікага Княства Літоўскага перыяду 16-17 стагоддзяў – “Залатога веку” нашай гісторыі. Назва калекцыі навеяна імем Барбары Радзівіл, беларускай княгіні, прадстаўніцы магутнага магнацкага роду. Вельмі ўзнёсла назвалі аўтары кожны асобны строй, як і належыць сапраўднаму мастацкаму твору. Тут можна пабачыць “Чароўную панну”, “Барбару”, “Зорную ноч”, “Венецыю”, “Лілею” і іншыя падобныя назвы. Прадстаўленыя на выставе жаночыя строі – гэта не поўная рэканструкцыя, а вобразнае рашэнне і творчая фантазія аўтараў, заснаваная на вывучэнні еўрапейскага і беларускага партрэтнага жывапісу, на глыбокім вывучэнні гісторыі касцюма, характэрных дэталяў дэкору і тэхнік выканання.
Адны з аўтараў прадстаўленых на выставе твораў – мастачка і арганізатар выставы Вольга Матусевіч, кіраўніца мінскага клубу ласкутнай вышыўкі “Валошкі” Таццяна Кузняцова і мастак Аляксандар Сувораў Пад час прэзентацыі новай экспазіцыі Пасля прэзентацыі праекта аўтары правялі абзорную экскурсію па экспазіцыі. Таццяна Кузняцова падрабязна распавяла пра тэхніку ласкутнай вышыўкі, пра гісторыю ўзнікнення і рэалізацыю праету “Паясы – натхненне і мара”Безумоўна, цікаўнасць да прыгожых жаночых строяў у першую чаргу праяўляюць жанчыны. Мастак-дызайнер Вольга Матусевич раскрыла ўсе падрабязнасці стварэння такой неверагоднай прыгажосці
Экспазіцыю строяў дапаўняюць тэкстыльныя карціны-пано праекта “Паясы – натхненне і мара” і некалькі сугучных тэме палотнаў магілёўскага мастака Аляксандра Суворава. Панно ў тэхніцы ласкутнай вышыўкі прадставіў мінскі клуб “Валошкі”, а асноўная тэма мастацка-тэкстыльнага праекта – слуцкія паясы. Пано зробленыя па матывах слуцкіх паясоў – узоры ўзятыя з выяваў сапраўдных паясоў, але пры гэтым мастачкі хацелі паказаць сучаснае бачанне той тэматыкі, а не проста зрабіць рэканструкцыю старадаўніх вырабаў. Такое пласкастное дапаўненне да выставы аб’ёмных мастацкіх аб’ектаў стварае атмасферу багатага тэкстыльнага інтэр’еру, а цудоўныя карціны мастака дадаюць адчуванне сапраўднага старадаўняга магнацкага салона.
Творы вельмі розных накірункаў мастацтва гарманічна дапаўняюць адно аднаго Тэхніка ласкутнага шыцця і вышыўкі раней была вельмі распаўсюджаная, просты люд шыў такія коўдры з рэшткаў танных тканінаў. Але і знатныя дамы бавілі час за падобнай працай, бо выкідаць кавалкі надзвычай дарагога палатна, з якіх шыліся іх строі, так сама было шкада. Матывы Слуцкіх паясоў “І тчэ, забыўшыся, рука, замест персідскага ўзору…” У атачэнні цудоўных мастацкіх твораў, якія так яскрава ўзгадваюць “залатыя стагоддзі” нашай гісторыі, можна нават дазволіць сабе палятаць, хоць і ў марах..Выстава «Спадчына Залатога стагоддзя” атрымалася надзвычай вобразна насычанай. Нягледзячы на тое, што, на першы погляд, экспазіцыя разлічаная на жаночую аўдыторыю, але яна будзе цікавая і мужчынам, бо тэма слуцкіх паясоў звязаная як раз з імі. А яшчэ можна сябе адчуць крышачку магнатам залатога веку, калі ўявіць, што ў зале не проста строі на манекенах, а сапраўдныя свецкія дамы ў сваіх лепшых уборах.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара