Галоўная » Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы

Супрацоўнік міліцыі, які склаў пратаколы, прысутнічаў у судзе. Адразу пасля паседжання суда ён запрасіў Сяргея Няроўнага ў РАУС і там склаў на яго новыя пратаколы з улікам парадаў суддзі.

Калегу вінавацяць у распраўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў шляхам таго, што журналіст нібыта паставіў лайк на старонках у Facebook, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

Супраць Няроўнага на мінулым тыдні завялі 2 адміністрацыйныя справы (за лайк на старонцы ТУТ.БАЙ і старонцы незалежнага беларускага тэлеканала).

@bajby