Стала вядома, калі ў Магілёве агучаць прысуд Паўлу Севярынцу і іншым палітвязням — 25 мая аб 11-й гадзіне, паведамляе “Белсат”. Іх вінавацяць у арганізацыі “масавых беспарадкаў”. Працэс у Магілёўскім абласным судзе пачаўся 12 траўня, ён закрыты нават для сваякоў.
Севярынец — літаратар, сябра аргакамітэта па стварэнні партыі БХД. Ён знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года. Разам з ім судзяць Дзмітрыя Казлова, Ірыну Шчасную, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.