Апошні ўжо амаль паўгады ўтрымліваецца ў СІЗА па абвінавачванню ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.
Як перадае словы Кастусёва Барысаў, зняволены проста “сядзіць у камеры – ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзяць”. Рыгор Андрэевіч хадайнічаў аб змене рэжыму ўтрымання, але хадайніцтва не задаволілі.
Асобна варта адзначыць, што Кастусёў наракае на цэлы букет хваробаў: падазрэнне на анкалогію, баляць ныркі, каранавірус у давесак. Зняволены піша, што дагэтуль не адчувае пахі.
Таксама Кастусёў запрасіў дасылаць яму вытрымкі з газеты “Беларусь Сегодня”, дзе, па яго словах, “ёсць такі аўтар, які любіць пра яго пісаць. У сярэднім раз-два на месяц узгадвае яго прозвішча”.