Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з ацёкамі і праблемамі сэрца з СІЗА КДБ ў турэмны шпіталь на Валадарцы.
Пра гэта даведалася яго дачка, калі ў яе не прынялі перадачу, напісаў в.а. старшыні Партыі Вадзім Саранчукоў.
Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка па справе «аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Нагадаем, што старэйшая дачка Рыгора Кастусёва Галіна Антончык разам з дзецьмі днямі з’ехалі з Беларусі.