Галоўная » Страшнае ДТЗ пад Магілёвам: трактар плугам прашыў аўтамабіль (відэа)

Страшнае ДТЗ пад Магілёвам: трактар плугам прашыў аўтамабіль (відэа)

Страшная аварыя здарылася апоўдні 23 кастрычніка на Шклоўскай шашы пад Магілёвам, паведамляецца ў пабліку “ДТП и ЧП Могилев” у сацсетцы “Вконтакте”. Трактар цягнуў за сабой плуг, і ў яго ўрэзаўся легкавы аўтамабіль.

На відэа бачна, што вострыя зубцы плуга прашылі аўто наскрозь.

Дарэчы, падобнае ДТЗ адбылося ў Магілёўскай вобласці пад Чэрыкавам амаль год таму, адзначае mogilev.online. 26 кастрычніка 2018 года ў цёмны час сутак плугам, на якім не было габарытаў і флікераў, разарвала “Рэно”. У аўтааварыі загінулі пяць чалавек — кіроўца і чатыры пасажыркі, інфармуе “Еўрарадыё”.