71-гадовы музыкант патануў у Бялыніцкім раёне. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
“Сумная навіна, не стала (патануў у Бялыніцкім раёне) Заслужанага артыста БССР, заснавальніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”, Белдзяржфілармонія, фалькларыста, аранжыроўшчыка, кампазітара, цудоўнага музыкі, таленавітага артыста — Васіля Аляксеевіча Купрыяненкі! (29.06.1950 – 03.07.2021г) Яго славуты шпагат на сцэне з гармонікам, проста шэдэўр! Дзякуючы Васілю Аляксеевіча на Беларусі і па-за межамі гучаць “Цячэ вада ў ярок”, “Маё вочы чорныя”, “Пасею гурочкі”, “Калі каліна не цвіла”, “Мамачка родна пусці на сяло” і іншыя, больш 300 інструментальных апрацовак народнай музыкі і песень. Яго апрацоўкі гучаць у шматлікіх прафесійных і аматарскіх калектывах. Выданы некалькі зборнікаў! Вечная памяць, славуты маэстра!” – напісаў кіраўнік ансамбля «Свята» Вячаслаў Статкевіч.