У судзе Бабруйскага раёна 17 траўня пачаўся суд над старшынём бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргеем Гурло.
Мужчыну абвінавачваюць у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзяць паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Нібыта ён, у каментарах у сацыяльных сетках, негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца, паведамляе Белсат.
Суд, як гэта часта адбываецца ў апошні час, будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.
30 красавіка стала вядома, што Сяргей Гурло не будзе фігурантам справы за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пра што ён атрымаў адпаведны ліст.
Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.